Close
Курс валют: $ 3.1313 | € 3.3879 | ₽100 3.6551 | 
 Погода в Бешенковичах: 7 °Cясно

В Бешенковичском районном историко-краеведческом музее — новая выставка

Упершыню за шматгадовую гісторыю археалагічных даследаванняў артэфакты, знойдзеныя на стаянцы Асавец-2, вярнуліся ў Бешанковіцкі раён пасля навуковай апрацоўкі ў акадэміі навук. Выстава «Скарбы Крывінскага тарфяніка» змяшчае экспанаты, знойдзеныя на раскопках у мінулым годзе. Гэта фрагменты посуду, ракавінак, косткі жывёл і птушак, крамянёвыя адшчэпы, наканечнікі стрэл, скрабкі…

На адкрыцці новай экспазіцыі прысутнічалі пачэсныя госці – загадчык аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук Максім Міхайлавіч Чарняўскі, навуковыя супрацоўнікі аддзела Марыя Іванаўна і Алег Юр’евіч Ткачовы, а таксама дырэктар ДП «ПалітаддзелецАгра» Аляксандр Іванавіч Камовіч (дадзенае сельгаспрадпрыемства заўсёды аказвае навукоўцам пасільную дапамогу).

Новая выстава – нібы своеасаблівае акно ў мінулае. Экспанаты расказваюць пра тое, у што верылі, як жылі, што шанавалі людзі мнулых стагоддзяў. Экспазіцыя будзе доўжыцца да 6 сакавіка. Прыходзьце на Валадарскага, 6. Вы не пашкадуеце!

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top