Шаноўныя работнікі і ветэраны землеўпарадкавальнай службы! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Ваша прафесія заўсёды карысталася павагай, бо прысвечана неацэннаму скарбу краіны — зямлі, шанаваць і берагчы якую, захаваць жывой і квітнеючай, і ёсць ваша асноўная задача. Вашы прафесіяналізм і любоў да роднай зямлі — залог захавання зямельных рэсурсаў нашай Радзімы для наступных пакаленняў. Дзякуй за добрасумленнасць і працавітасць, за ўдалае прымяненне вопыту на карысць Бешанковіччыны! Няхай ваша адданасць справе, невычэрпная энергія і ў далейшым будуць забяспечваць высокія вынікі працы!
Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, новых прафесійных поспехаў, глядзець у будучыню з аптымізмам і ўпэўненасцю ў заўтрашнім дні!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.