Шаноўныя супрацоўнікі і ветэраны органаў унутраных спраў! Шчыра віншуем вас з прафесійным святам!
Ваша самаадданая служба — гэта аснова грамадскай с табільнасці, абароненасці, спакою і ўпэўненасці нашых жыхароў у заўтрашнім дні.
Дзякуй вам за добрасумленную працу, мужнасць і вернасць сваёй справе! Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, цярпення, дабрабыту! Няхай у вашых міліцэйскіх буднях будзе менш здарэнняў, а падтрымка, душэўная цеплыня і клопат родных дапамагаюць вытрымліваць усе складанасці службы!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.