Close
Курс валют: $ 3.1293 | € 3.438 | ₽100 3.6642 | 
 Погода в Бешенковичах: -3 °Cнебольшой снег

8 мая — День государственного герба и государственного флага Республики Беларусь

 

Шаноўныя жыхары Бешанковіччыны!

Сардэчна віншуем вас з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь!
Галоўныя сімвалы нашай краіны — гэта гісторыя і будучыня беларускай дзяржавы, адлюстраванне ідэі нацыянальнага адзінства, важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці Айчыны, духоўныя святыні, якія замацоўваюць векавыя традыцыі, маральныя каштоўнасці, найлепшыя якасці і рысы характару беларусаў. Павага да галоўных дзяржаўных сімвалаў — гэта праява высокіх грамадзянскіх пачуццяў патрыятызму, адказнасці за сучаснасць і будучыню краіны, гонару за гераізм і мужнасць народа.

Са святам вас, дарагія землякі! Моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у імя росквіту нашай роднай і любімай Беларусі!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top