Паважаныя работнікі і ветэраны працы ўстановы «Рэдакцыя раённай газеты «Зара»!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём друку!
Ваша прафесія адна з самых цікавых і адказных. Вы прымаеце ўдзел ва ўсіх падзеях і мерапрыемствах, першымі даносіце інфармацыю да сваіх чытачоў, расказваеце пра славутасці бешанковіцкага краю, яго гісторыю, прыроду, выдатных землякоў. Ваша праца ўносіць вялікі ўклад у павышэнне прэстыжу нашага раёна.
Ад усёй душы жадаем вам добрага здароўя, дабрабыту, цікавых і яркіх работ, невычэрпнай творчай фантазіі і нязменнай увагі з боку чытачоў.
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.