Шаноўныя работнікі і ветэраны фізічнай культуры і спорту, трэнеры, спартсмены і аматары здаровага ладу жыцця! Шчыра віншуем вас з прафесійным святам!
Бешанковіцкая зямля багата талентамі, многія нашы землякі з’яўляюцца прыхільнікамі актыўнага адпачынку і заняткаў фізічнай культурай, прысвяцілі жыццё спорту і перадалі любоў да яго дзецям і ўнукам. Добрая фізічная падрыхтоўка, пазітыўнае мысленне, здаровы лад жыцця кожнага чалавека — гэта ўклад у будучае здароўе нацыі. І нам ёсць чым ганарыцца. Землякоў-чэмпіёнаў ведаюць не толькі ў краіне, але і за яе межамі. Спецыялісты фізкультурна-спартыўных арганізацый раёна сапраўдныя прафесіяналы.
Жадаем прадстаўнікам гэтай сферы і ўсім жыхарам раёна моцнага здароўя, бадзёрасці духу, добрай спартыўнай формы, веры ў свае сілы і поспехаў на шляху да новых спартыўных вышынь!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.