Будынак пошты на вуліцы Савецкая (у мінулым Папярочна-Базарная). Пабудаваны ў пачатку 1960-х гадоў.
Сёння будынак выглядае зусім па-іншаму: ля яго з’явілася новая прыбудова. Апрача ўчастка паштовай сувязі зараз тут размешчана шмат гандлёвых аб’ектаў прыватных прадпрымальнікаў.
Будынак Бешанковіцкага райвыканкама на плошчы Свабоды (цяпер плошча Леніна). Узведзены ў канцы 1950-х гадоў. Фотаздымак пачатку 1960-х.
Зараз у народзе яго называюць «старым райвыканкамам». Будынак новага райвыканкама пабудаваны побач. А ў старым памяшканні размешчаны дзяржаўныя ўстановы. Змянілася і прылеглая тэрыторыя, на якой раней былі высаджаны дрэвы. Плошча набыла сучасны выгляд.
Ларыса ПАЎЛОЎСКАЯ.