Шаноўныя работнікі і ветэраны пажарнай службы раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Вы выбралі нялёгкую, але высакародную справу — першымі прыходзіць на дапамогу людзям, якія трапілі ў бяду. Пераадольваючы небяспеку і рызыкуючы сабой, вы ратуеце самае каштоўнае — чалавечыя жыцці. Самаадданасць і сіла духу, узаемавыручка, мужнасць, доблесць, прафесійнае майстэрства — вашы адметныя якасці і залог спакою жыхароў нашага раёна, іх упэўненасці ў бяспецы заўтрашняга дня.
Вялікі дзякуй усім, хто займаецца прафілактычнай работай па папярэджанні пажараў, знаходзіцца на перадавой лініі агню, перадае свой бясцэнны вопыт маладым, за прафесіяналізм і адданасць выбранай справе! Жадаем вам больш спакойных дзён і менш экстрэмальных. Моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, мірнага неба вам і вашым блізкім!
Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.