Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -3 °Cнебольшая облачность

Бешенковичи отпраздновали 575-летие

У мінулую суботу гарпасёлак Бешанковічы адсвяткаваў сваё 575-годдзе. Чарада святочных мерапрыемстваў пачалася яшчэ ў аўторак — у Дзень Святога прарока Іллі. Боская літургія, Дзень здароўя і спорту, Дзень прафсаюзаў і грамадскіх аб’яднанняў, Дзень гісторыі, адкрыццё фестывалю праваслаўнай культуры «Скарбніца» — мінулы тыдзень быў даволі насычаны на падзеі. Ярка, маштабна, грандыёзна, феерычна… Гэтыя і многія іншыя эпітэты гучалі з вуснаў бешанкавічан і гасцей райцэнтра ў асноўны дзень святкавання юбілею Бешанковіч.

Святочныя мерапрыемствы стартавалі ля раённага гісторыка-краязнаўчага музея, дзе з удзелам прадстаўнікоў абласных і раённых органаў улады, грамадскіх арганізацый і мясцовых жыхароў адбылося ўрачыстае адкрыццё Алеі Герояў Савецкага Саюза — ураджэнцаў Бешанковіцкага раёна.

«З днём нараджэння, Бешанковічы!»
Пад такой назвай прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны 575-годдзю Бешанковіч.

З прадмовы старшыні Бешанковіцкага райвыканкама Галіны Унуковіч:

«Гэта свята шчырых працаўнікоў, усіх тых, хто сваёй штодзённай дабрасумленнай працай мацуе будучыню Бешанковіцкага раена.

Не дзіуна, што нас заўседы цягне да родных каранёў, хат, мясцін. Бо толькі родная зямля можа насыціць нас сіламі, якія даюць моц на новыя стварэнні, захоўвае памяць і гісторыю.

Праходзяць эпохі, змяняюцца пакаленні людзей, адбываюцца пераўтварэнні ў жыцці грамадства. Нязменнай застаецца памяць. А гэта падмурак, аснова ўпэўненага сенняшняга і заутрашняга дня.

Шмат зведаў наш непаўторны і шматпакутны край: і крывавыя міжусобіцы, і дзікія набегі чужаземцау ў старадаўнія часы, і неверагодныя ў гады Вялікай Айчыннай вайны пакуты і разруху – і паўстаў з попелу. І заўседы галоўнай каштоўнасцю быў чалавек, яго вера, стойкасць, працаздольнасць, высокая духоўнасць і патрыятызм. Толькі дзякуючы гэтаму наш раён дасягаў высокіх поспехаў у розныя часы і развіваецца сення.

Вельмі хочацца падзякаваць кожнаму, хто клапоціцца пра дабрабыт роднага краю, нашым таленавітым і працавітым прыдзвінцам, якія любяць сваю малую радзіму.

Мы правялі значную работу па стварэнні новых прадпрыемстваў і рабочых месцаў, вырашэнні праблем жыццезабеспячэння, павышэнні іміджа раёна, дабраўпарадкаванні нашых вуліц, прылеглых тэрыторый, цэнтральнага парка. І зрабілі гэта разам!

Шчырыя словы падзякі выказваем кіраўніцтву вобласці і рэспублікі, дэпутатам за падтрымку і дапамогу ў рэалізацыі розных вытворчых і сацыяльных праектаў.

Нізкі паклон ветэранам вайны і працы, вядомым сынам Бешанковіцкай зямлі — вучоным, творцам, заслужаным прадстаўнікам самых розных прафесій, людзям, слава пра якія ляціць далека за межы Беларусі».

 

На аўтастаянцы ля другой школы размяшчаліся крамы сельсаветаў: малочная, хлебная, дароў прыроды, мядовая, рыбная, мясная, бульбяная.

 

Пазнавальна і займальна было на пляцоўках бяспекі

Дзіцячыя забавы: атракцыёны, батуты

Непадробную цікавасць у дарослых і дзяцей выклікала выстава рэтра-транспарта

На пляцоўцы друкароў падведзены вынікі творчага конкурсу на лепшы верш, празаічны твор пра Бешанковічы

Тэматычныя пляцоўкі «Лента часу», якія падрыхтавалі да юбілею гарпасёлка працоўныя калектывы

Абласны конкурс падворкаў «Бульбашы на кірмашы»

У Бешанковічах гудзеў «Петрапалаўскі кірмаш»

Удзел у велапрабегу, прысвечаным юбілею гарпасёлка, прынялі суседзі-шумілінцы і мясцовыя аматары здаровага ладу жыцця.

Незабыўныя ўражанні пакінуў лазертаг у парку камсамольцаў

Захапіла тэатралізаванае адкрыццё свята на пляцоўцы ля дзіцячай школы мастацтваў


Эмацыянальным і энергічным  быў конкурс «Веламалышарыкі» на гарадскім стадыёне

На вуліцы Валадарскага з раніцы да позняга вечара працавалі гандлёвыя аб’екты

Валанцёры каманды «БешМем», якія з 2015 года займаюцца аднаўленнем старых яўрэйскіх могілак, запрасілі ўсіх да святога месца на экскурсію

Выступленне барабаншчыц

Святочны вячэрні канцэрт, вогненае шоу

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top