Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Ваша праца – аснова дабрабыту і стабільнасці. Вы дапамагаеце землякам стаць навасёламі, узводзіце найважнейшыя элементы раённай інфраструктуры, сацыяльныя аб’екты. Усё, што пабудавана сёння, будзе служыць і новым пакаленням жыхароў раёна, бо захоўвае цеплыню вашых рук і любоў да роднай зямлі, з’яўляючыся лепшым паказчыкам таго, як жыццё не стаіць на месцы, як квітнее і развіваецца Бешанковіччына.
Вялікі дзякуй за прафесіяналізм і адказнасць, вернасць сваёй справе, захаванне лепшых традыцый прафесіі, напаўненне іх перадавымі і прагрэсіўнымі ідэямі. Няхай яны дапамагаюць нашаму раёну станавіцца яшчэ лепш. Жадаем моцнага здароўя, удачы, аптымізму і новых працоўных дасягненняў на карысць малой радзімы і любімай Беларусі!
Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.