Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!
Невыпадкова на працягу многіх гадоў аўтамабілісты і дарожнікі адзначаюць яго разам.
Кожны дзень напружанай і адказнай работы вадзіцеляў, дыспетчараў, інжынераў, рамонтных і інжынерна-тэхнічных работнікаў забяспечвае зладжаны рытм розных галін вытворчасці, вызначае ўстойлівую жыццядзейнасць усёй краіны.
Дарагія землякі, усе, хто аддае свае сілы, веды і ўменні развіццю аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі, садзейнічае павелічэнню эканамічнага патэнцыялу раёна, ваша адданае стаўленне да такой важнай для ўсіх справы заслугоўвае павагі і прызнання. Прыміце самыя шчырыя словы ўдзячнасці за любоў да прафесіі, карпатлівую працу, што патрабуе вялікай фізічнай і эмацыйнай самааддачы, за добрасумленнасць, паляпшэнне ўмоў для бяспечнага руху! Жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і шчасця, надзейнай тэхнікі, бадзёрасці духу, поспехаў, узаемаразумення і ўзаемапавагі ў дарозе!
Няхай ваша дзейнасць дае вынікі, роўныя і гладкія дарогі вядуць да здзяйснення запаветных мар! Няхай будзе шчаслівай дарога асабістага жыцця!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.