Шаноўныя юрысты і ветэраны юрыдычнай сферы!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!
Няма ніводнай сферы дзейнасці, якую б магчыма было эфектыўна ажыццяўляць без прававой прававой падтрымкі. Гэта свята аб’ядноўвае ўсіх, хто служыць закону, абароне канстытуцыйных правоў і свабод нашых грамадзян. Юрысконсульты і правазнаўцы, работнікі органаў правапарадку і суддзі, натарыусы і адвакаты — менавіта ад вашага высокага
прафесіяналізму, прынцыповай грамадзянскай пазіцыі, бездакорнай рэпутацыі залежыць умацаванне законнасці, стабільнасці і правапарадку ў дзяржаве. Ваша штодзённая праца дазваляе дынамічна развівацца эканоміцы і ў цэлым павышаць дабрабыт жыхароў нашага раёна. Вялікі дзякуй за кампетэнтнасць, веды і гатоўнасць дапамагчы!
Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, аптымізму, мудрасці і прафесійных поспехаў, бездакорна выконваць свой службовы абавязак і заўсёды стаяць на варце інтарэсаў грамадзян!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.