Паважаныя жыхары Бешанковіччыны каталіцкага веравызнання!
Сардэчна віншуем вас, вашых родных і блізкіх з Божым Нараджэннем!
Гэта светлае свята дорыць вернікам радасць і надзею, аб’ядноўвае вакол вечных духоўных, маральных каштоўнасцяў, далучае да традыцый міласэрнасці і дабрачыннасці. З ім звязаны народныя і сямейныя звычаі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне, шчырая вера ў дабро і выкананне самых запаветных жаданняў.
Нам усім патрэбны простыя і вельмі важныя радасці: мір і спакой дарагіх нам людзей, упэўненасць у заўтрашнім дні, добрыя адносіны з сябрамі, калегамі і суседзямі. Няхай Віфлеемская зорка заўсёды асвятляе шлях, які вядзе да годнага і шчаслівага жыцця.
Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, добрага настрою, аптымізму, удачы і поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Няхай у вашых сэрцах заўсёды жывуць дабрыня і міласэрнасць. Хай жыватворнае святло Каляднай зоркі сагрэе вашы дамы цяплом, напоўніць спакоем і ўтульнасцю, надасць сіл у пераадоленні жыццёвых цяжкасцяў, дапаможа стаць лепшымі і мудрэйшымі!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.