Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: 1 °Cясно

Дорогие мужчины Бешенковиччины! Уважаемые ветераны! Принимайте поздравления!

Прыміце шчыры я віншаванні са 105- годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Днём абаронцаў Айчыны, святам, што сімвалізуе адзінства мінулага і сучаснага! У гэты дзень мы аддаём даніну павагі воінам, якія навекі ўпісалі гераічныя старонкі ў нашу гісторыю. Ганарымся землякамі, што абаранілі мір на нашай зямлі. Ушаноўваем тых, хто самааддана служыць Айчыне, хто сёння ва ўмовах новых глабальных пагроз бярэ на сябе адказнасць за спакой і парадак на роднай зямлі. Гэта свята сапраўдных мужчын, якія і ў мірным жыцці кожны дзень абараняюць ад усіх нягод свой дом.

Паважаныя абаронцы Айчыны, дарагія землякі! Жадаем вам, каб ваша праца была толькі мірнай, дабрабыт — трывалым, а здароўе — моцным. Каб ніякія нягоды не азмрочвалі ваша жыццё і жыццё вашых блізкіх. Упэўненасці ў заўтрашнім дні, стойкасці і мужнасці, годнага жыцця на мірнай зямлі!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top