Віншуем вас з прафесійным святам!
Прафесія землеўпарадчыка заўсёды карысталася павагай, таму што прысвечана неацэннаму скарбу краіны — зямлі. Толькі ад вас залежыць рацыянальнае і эфектыўнае яе выкарыстанне. Вы вырашаеце самыя важныя пытанні ў галіне рэгулявання зямельных адносін, рацыянальнага выкарыстання і аховы зямельных рэсурсаў, навядзення належнага парадку на зямлі. Няхай ваша адданасць прафесіі, працавітасць, невычэрпная энергія і ў далейшым будуць забяспечваць высокія вынікі дзейнасці . Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у працы!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.