За тысячы кіламетраў ад Радзімы вы праявілі стойкасць, мужнасць і самаахвярнасць, абаранялі не толькі паўднёвыя межы сваёй краіны, а далі годны адпор міжнароднаму экстрэмізму, наркабізнесу, тэрарызму. Гэты дзень святы для ўсіх нас. Мы аддаём даніну павагі салдатам, сяржантам, афіцэрам, усім тым, хто праявіў адвагу і сапраўдны патрыятызм, выканаў свой воінскі і грамадзянскі абавязак. З болем у сэрцы ўспамінаем нашых землякоў, што не вярнуліся дадому. Незагойнай ранай жыве ў ім горыч страт, падзяляем яе з вамі…
Трывожныя выклікі сучаснасці штодня нагадваюць, якую высокую цану мае мір, наколькі ён каштоўны, надаюць усё большую значнасць захаванню памяці пра герояў, што і сёння дэманструюць прыхільнасць дабру і справядлівасці, прынцыповую жыццёвую пазіцыю. Сітуацыя ў свеце застаецца напружанай, і грамадзяне Беларусі заўсёды павінны быць гатовы да абароны сваёй Радзімы. Дзякуй вам, паважаныя воіны-інтэрнацыяналісты, за патрыятычнае выхаванне моладзі, за ваш уклад у падтрыманне згоды і стабільнасці ў грамадстве.
Жадаем ветэранам усіх войн і ўзброеных канфліктаў моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, поспехаў ва ўсіх пачынаннях! Няхай будзе мірнай будучыня Беларусі, а вашы справы і памкненні служаць на карысць Айчыне!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.