Close
Курс валют: $ 3.4007 | € 3.5895 | ₽100 3.3954 | 
 Погода в Бешенковичах: 0 °Cпасмурно

Первый паспорт в День Конституции получили 78 юных жителей Бешенковичского района!

 

Урачыстае ўручэнне пашпарта сімвалізуе перадачу нацыянальных традыцый ад старэйшага пакалення моладзі. Атрымаць яго ў знакавы для нашай краіны дзень – асабліва ганарова, гэта не проста ўручэнне дакумента, які сведчыць асобу, а яшчэ адзін крок да фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

Юных прыдзвінцаў на сцэне РЦК павіншавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Генадзь Шведаў, намеснікі старшыні райвыканкама Таццяна Ждановіч і Аляксандр Ерашоў, пракурор Бешанковіцкага раёна Сяргей Урбановіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святлана Гайко, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай і юрыдычнай работы райвыканкама Таццяна Петрушэнка, вядучы спецыяліст па рэгістры насельніцтва групы па грамадзянстве і міграцыі РАУС Людміла Мацюшова.

Быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – высокі гонар. Натхнёныя ўрачыстасцю і віншаваннямі, з агеньчыкам у вачах юнакі і дзяўчаты моцна трымалі ў руках свой першы пашпарт – сімвал адказнасці за ўчынкі, упэўненасці ў сваіх сілах і сваёй будучыні. Што ж, у добры шлях, юныя землякі!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top