Вялікдзень аб’ядноўвае мільёны людзей, напаўняе сэрцы цяплом. Гэты сімвал дабра і міласэрнасці служыць крыніцай надзеі і духоўных сіл, звяртае да высокіх ідэалаў, натхняе на добрыя справы. Велікодныя традыцыі ствараюць асаблівую атмасферу ў кожным доме, напаў- няюць радасцю і любоўю да бліжніх.
Няхай жа вясновыя велікодныя дні сагрэюць вас верай, прынясуць у сем’і спакой і згоду, а ў дамы ўтульнасць, дапамогуць падняцца над мітуснёй і дробнымі разладамі, падораць прыемныя моманты сустрэч з роднымі і блізкімі.
Дарагія землякі, жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпнай сілы духу, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях на карысць роднага краю! Святочнага вам настрою, міру, душэўнай цеплыні, шчасця і дабрабыту!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.