⚡⚡⚡ «Каб было ў лыжцы, у мiсцы i ў калысцы…» «Засеўкі» 🌱🌾 адсвяткавалi ў Бешанковiчах!
💥 Сёння на адным з палёў КСВУП «ПалітаддзелецАгра» ляглі ў зямлю першыя 🌱 зярняткі будучага караваю. Народны абрад «Засеўкі»🌾, які здаўна лічыўся ў беларусаў гарантам добрага ўраджаю, сабраў на Бешанковiччыне кіраўніцтва мясцовай вертыкалi ўлады, сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і арганізацый, прадстаўнікоў працоўных калектываў раёна.
☝️ «Каб каравай раёна быў поўны, каб у кожнай хаце i на нашай зямельцы-мацi было ў лыжцы, у мiсцы i ў калысцы. Тады ў нас усё будзе добра…», — такi ў віншавальным слове давала наказ старшыня райвыканкама Галiна Унуковiч.