Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -1 °Cнебольшая облачность

Абстаноўка не крытычная, але ёсць насцярожваючыя фактары. Падрабязнасці прыезду Аляксандра Лукашэнкі на ЦКП ВПС і войскаў ППА

Абстаноўка не крытычная, але ёсць насцярожваючыя фактары. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час наведвання Цэнтральнага каманднага пункта ВПС і войскаў ППА, дзе яму далажылі аб арганізацыі і выкананні задач баявога дзяжурства па проціпаветранай абароне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Без вялікіх дакладаў. Давайце паглядзім на тое, што адбываецца вакол нашай краіны, перш за ўсё ў паветры, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Мы вельмі часта абмяркоўваем пытанні бяспекі нашай дзяржавы, асабліва ў паветранай прасторы. Як я бачу, цяпер абстаноўка ў нас не крытычная. Але тым не менш фактары насцярожваючыя (ёсць. — Заўвага БЕЛТА)».

 

Ён адзначыў, што войскі ў павышанай баявой гатоўнасці знаходзяцца ўжо на працягу некалькіх сутак. Як далажылі Прэзідэнту, у суботу пасля інцыдэнтаў перавялі ў ступень гатоўнасці нумар адзін.

Аляксандр Лукашэнка прадоўжыў: «Трое сутак пасля падзей побач з намі. Я маю на ўвазе ў Бранскай вобласці, калі былі збіты чатыры паветраныя судны. Мы вымушаны былі на гэта рэагаваць. З таго часу мы знаходзімся ў больш павышанай гатоўнасці — нашы войскі. Таму мяне цікавіць абстаноўка вакол краіны. І, зразумела, напрамкі і перспектывы развіцця гэтай абстаноўкі. Коратка. Без запалохванняў. Што адбываецца і што мы чакаем у кароткатэрміновай перспектыве».

Падрабязнасцямі з журналістамі пасля завяршэння даклада кіраўніку дзяржавы падзяліўся камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны Андрэй Лук’яновіч. Ён заявіў, што ў святле апошніх падзей, якія адбываюцца на заходняй, паўднёвай граніцы, у тым ліку ў сувязі з мерапрыемствамі баявой падрыхтоўкі краін НАТА на чале з ЗША, дзяжурныя сілы нясуць дзяжурства ва ўзмоцненым рэжыме. «На гэты момант прыцягваюцца дадатковыя сілы і сродкі. У нас штодзень заступаюць на баявое дзяжурства па проціпаветранай абароне ад 750 да 1 тыс. чалавек у нашым відзе Узброеных Сіл. Дзяжурныя сілы пасля інцыдэнтаў у Расійскай Федэрацыі былі прыведзены ў баявую гатоўнасць нумар адзін. Гэта былі зенітныя ракетныя войскі, радыётэхнічныя і авіяцыя», — расказаў камандуючы.

Паводле яго слоў, баявое дзяжурства вядзецца ва ўзмоцненым рэжыме, гэтак жа як і ахова на ўсіх аэрадромах і шэрагу аб’ектаў радыётэхнічных і зенітных ракетных войскаў.

Андрэй Лук’яновіч у цэлым адзначыў, што Прэзідэнт Беларусі ўдзяляе вельмі шмат увагі пытанням развіцця і забеспячэння боегатоўнасці Узброеных Сіл. «Галоўная задача нашага віду Узброеных Сіл — нясенне баявога дзяжурства па проціпаветранай абароне ў мірны час. Кіраўнік дзяржавы сёння заслухаў інфармацыю аб сілах і сродках, якія прыцягваюцца да нясення баявога дзяжурства, аб выніках. У нас штомесяц праводзяцца праверкі дзяжурных сіл па ППА. І крайняя праверка была 11 мая. Вынікі паказваюць, што наш від Узброеных Сіл справіўся з пастаўленай задачай. Вынікі пацверджаны матэрыяламі аб’ектыўнага кантролю», — сказаў ён.

Вялікая ўвага таксама ўдзяляецца пытанням удасканалення, закупкі новых узораў узбраення і ваеннай тэхнікі. Напрыклад, ВПС і войскі ППА ў тым ліку ў бягучым годзе атрымліваюць новыя радыёлакацыйныя станцыі «Раса», «Усход» беларускай вытворчасці. Закупка новых узораў тэхнікі запланавана і на будучае ў рамках плана будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл да 2025 года. «Таксама мы чакаем у гэтым годзе пастаўку новых зенітных ракетных комплексаў і для авіяцыі — новыя самалёты Су-30СМ», — дадаў Андрэй Лук’яновіч.-

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top