Close
Курс валют: $ 3.533 | € 3.7148 | ₽100 3.3073 | 
 Погода в Бешенковичах: 4 °Cпасмурно

Аляксандр Лукашэнка прыняў Крутога з комплексным дакладам па беларуска-расійскіх адносінах і не толькі

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прыняў пасла Беларусі ў Расіі Дзмітрыя Крутога з комплексным дакладам па пытаннях беларуска-расійскага супрацоўніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы ў пачатку сустрэчы абазначыў шэраг ключавых пытанняў для абмеркавання. Гэта стан гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і дынаміка ў гэтым напрамку, развіццё ўзаемадзеяння з рэгіёнамі Расіі, неабходнасць вырашэння тых ці іншых узнікаючых праблемных пытанняў, рэалізацыя саюзных праграм і пытанні лагістыкі для пастаўкі за мяжу айчынных тавараў. Яшчэ адна тэма — маючы адбыцца на гэтым тыдні ў Маскве Еўразійскі эканамічны форум.

Эканоміка і гандаль

«Перш за ўсё — аснова — эканоміка. Як эканамісты мы цудоўна разумеем, што без гэтага ніякіх адносін быць не можа. Я ведаю лічбы, ведаю, што і тавараабарот павялічыўся, і на дадатнае сальда нарэшце мы выйшлі. Гэта значыць, гандаль збалансаваны. Мяне цікавяць дынаміка, тэндэнцыі, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Вы добра памятаеце, працуючы ў Адміністрацыі (Прэзідэнта Беларусі. — Заўвага БЕЛТА), ва ўрадзе, якая была сітуацыя ў гандлі з Расіяй. Заўсёды мы натыкаліся на нейкія бар’еры, перашкоды і іншае. У гэтым плане што змянілася? Ясна, што змянілася. Але вам свежым вокам, знаходзячыся ў гэтым «катле», больш бачна. І вы зможаце проста пералічыць тыя напрамкі, якія змяніліся. У лепшы, горшы бок і гэтак далей».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top