Close
Курс валют: $ 3.472 | € 3.614 | ₽100 3.3802 | 
 Погода в Бешенковичах: 4 °Cпасмурно

Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду па пытаннях забеспячэння бяспекі і ахове граніцы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду па актуальных пытаннях забеспячэння бяспекі і правапарадку і мерах па ахове дзяржаўнай граніцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што абстаноўка вакол Беларусі застаецца складанай. Паблізу граніц нарошчваецца ваенны патэнцыял НАТА, адбываюцца правакацыі на граніцы.

«Адкласці гэту нараду мы не маглі: абстаноўка нас вымушае рэагаваць на тую сітуацыю, якая складваецца. Таму было даручана ўраду, сілавому блоку падрыхтаваць сур’ёзныя мерапрыемствы на граніцы з мэтай недапушчэння на тэрыторыю Беларусі розных дыверсантаў. Апошнім часам такія выпадкі сталі больш частымі. Таму я хацеў бы пачуць вычарпальныя прапановы па процідзеянні», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Як далажыў у час нарады старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Тэртэль, на аснове даных, што паступаюць па лініі разведкі і іншых падраздзяленняў, прагназуецца значнае абвастрэнне аператыўнай абстаноўкі, што складваецца вакол Беларусі.-0-

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top