Close
Курс валют: $ 3.533 | € 3.7148 | ₽100 3.3073 | 
 Погода в Бешенковичах: 1 °Cпасмурно

Шаноўныя жыхары Бешанковіччыны! Сардэчна віншуем вас з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!

Гэтыя сімвалы ўвасабляюць для кожнага з нас Радзіму. Яны заснаваны на гераічнай гісторыі нашага народа і адлюстроўваюць мірныя стваральныя мэты беларускай дзяржавы, шматвяковыя традыцыі, ідэалы і прынцыпы — мір, працу, добрасуседства, вернасць духоўным каштоўнасцям, аб’ядноўваюць наша грамадства ў самыя адказныя перыяды гісторыі, выхоўваюць у падрастаючага пакалення патрыятызм, пачуццё грамадзянскага абавязку і адказнасці за будучыню сваёй краіны.

Няхай гэта свята яшчэ мацней згуртуе ўсіх нас, умацуе высокае пачуццё асабістай адказнасці і гатоўнасці самааддана працаваць у імя росквіту нашай роднай Беларусі! Няхай сэрцы напаўняюцца гонарам за гераічны працоўны народ! Дарагія сябры, жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, поспехаў, шчасця, радасці і дабрабыту!

Галіна УНУКОВІЧ,  старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top