Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: 1 °Cясно

Шаноўныя жыхары Бешанковіцкага раёна! Прыміце сардэчныя віншаванні са святам працы — 1 Мая!

Гэта свята вясны, захавання добрых традыцый салідарнасці і

ўзаемадапамогі, надзеі на мір і дабрабыт. Свята, якое надае ўпэўненасць ва ўласных сілах. Мірная праца — каштоўнасць, што гарантуе стабільнасць і згоду ў грамадстве, асаблівы здабытак нашага народа. Вялікі дзякуй вам, дарагія землякі, за тое, што будуеце сваё жыццё ўпартай і сумленнай працай. Дзякуючы вашаму энтузіязму і адказнасці, Бешанковіцкі раён працягвае развівацца, ствараюцца камфортныя ўмовы для пражывання нашым жыхарам, радуюць поспехі ў розных сферах дзейнасці. Асаблівыя словы падзякі ветэранам, працоўны подзвіг якіх заклаў асновы нашага сённяшняга жыцця.

Няхай у гэтыя святочныя дні нашы сэрцы напоўняцца вясновым цяплом, усмешкамі, дабрынёй, аптымізмам, верай у сябе і тых, хто побач з намі! Толькі ад нас саміх, нашых прафесійных уменняў і ведаў залежыць будучыня краіны. Няхай усведамленне гэтага натхняе на новыя поспехі, а сумесная дзейнасць дапаможа роднаму краю стаць больш прыгожым! Шчыра жадаем усім моцнага здароўя, новых здзяйсненняў, шчасця і дабрабыту!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top