Close
Курс валют: $ 3.1293 | € 3.438 | ₽100 3.6642 | 
 Погода в Бешенковичах: -4 °Cпеременная облачность

Шаноўныя работнікі і ветэраны аховы здароўя Бешанковіцкага раёна! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Самае дарагое, што ёсць у чалавека – гэта жыццё. Кожны дзень вы бераце на сябе адказнасць за чужыя жыццё і здароўе, прыходзіце на дапамогу ў самыя цяжкія хвіліны, здзяйсняеце часам немагчымае.  Ваша прафесійнае майстэрства, вернасць справе, міласэрнасць, дабрыня і чуласць, душэўная шчодрасць і ўважлівыя адносіны дапамаглі многім людзям вярнуцца да актыўнай дзейнасці, здабыць упэўненасць у заўтрашнім дні.

Асаблівыя словы падзякі – ветэранам аховы здароўя, чыя самаахвярнаць, вернасць высокаму прызванню, талент многія гады служаць людзям. Ваш шматгадовы прафесійны вопыт – узор для маладых спецыялістаў.

Дарагія сябры, вялікі дзякуй вам за штодзённую карпатлівую працу і любоў да прафесіі! Жадаем усім вам моцнага здароўя, поспехаў у высакароднай справе выратавання жыцця і аховы  здароўя жыхароў нашага раёна! Шчасця, міру і дабрабыту вашым блізкім! Няхай нязменнай узнагародай за працу будзе павага і ўдзячнасць тых, каму вы дапамаглі зноў адчуць радасць жыцця і веру ў свае сілы!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага  Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top