Шаноўныя работнікі і ветэраны працы падаткавых органаў Бешанковiччыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Сёння падаткавая служба з’яўляецца надзейным звяном складанага дзяржаўнага механізму, якое выконвае адказную задачу па забеспячэнні фінансавай і эканамічнай стабільнасці ўсёй нашай краіны. Істотны ўклад у гэты важны і напружаны працэс уносяць i работнікi падаткавай службы Бешанковiчыны.
Паважаныя сябры! Дзякуючы вашай працы расце дабрабыт насельніцтва рэгіёну, вы пастаянна ўдасканальваеце сваю дзейнасць, прымяняеце сучасныя тэхналогіі, што дазваляе падаткаплацельшчыкам выконваць свой грамадзянскі абавязак з камфортам і меншай стратай часу. Ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, дабрабыту і далейшых поспехаў у працы!
Галiна Унуковiч, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.