Ваш высокі прафесіяналізм, вопыт і адказны падыход да справы служаць своечасоваму і паўнацэннаму забеспячэнню жыхароў раёна таварамі першай неабходнасці, росту нарыхтоўчай і вытворчай дзейнасці, развіццю гандлю і сферы паслуг.
Спадзяемся, што і ў далейшым вы будзеце актыўна працаваць, абараняць сацыяльныя інтарэсы насельніцтва, забяспечваючы ўсіх якаснымі таварамі, укараняючы новыя тэхналогіі і формы, захоўваючы слаўныя традыцыі спажыўкааперацыі. Вялікі дзякуй усім кааператарам, ветэранам службы за добрасумленную і плённую працу, вернасць прафесійнаму абавязку, клапатлівае стаўленне да патрэб землякоў.
Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, стабільнасці, шчасця, дабрабыту, паспяховай рэалізацыі намечаных планаў і новых дасягненняў на карысць дынамічнага развіцця Бешанковіччыны!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.