Close
Курс валют: $ 3.533 | € 3.7148 | ₽100 3.3073 | 
 Погода в Бешенковичах: 3 °Cпасмурно

Аляксандр Лукашэнка прапануе Бразіліі вызначыць дарожную карту развіцця адносін і запрасіў Лулу да Сілву ў Мінск

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе Бразіліі вызначыць дарожную карту развіцця адносін і запрасіў Прэзідэнта Бразіліі Луіса Інасіу Лулу да Сілву наведаць з візітам Беларусь. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з паслом Бразіліі ў Беларусі Бернардам Жоргам Леапольдам дэ Гарсія Клінглам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

 

«Калі ацэньваць беларуска-бразільскія адносіны, павінен сказаць, што яны могуць быць значна лепшыя. І ў палітычных адносінах. Але найперш у гандлёва-эканамічных. Таму што гандлёва-эканамічныя адносіны — гэта аснова, базіс любых адносін. Калі ў нас будзе ў матэрыяльных адносінах моцная зацікаўленасць і звязка пэўная, тады выбудоўваюцца і палітычныя, і дыпламатычныя адносіны. Як пасол вы гэта не горш за мяне разумееце. Мы проста павінны з вамі ў выніку сённяшняй сустрэчы дамовіцца аб канкрэтных напрамках нашага супрацоўніцтва, якія выведуць нашы адносіны на больш высокі ўзровень», — сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў сувязі з гэтым у яго ёсць шэраг прапаноў. «Думаю, што вы і да ўрада, свайго парламента і перш за ўсё Прэзідэнта Бразіліі Лулы да Сілвы даведзяце мае прапановы. І я вас вельмі прашу, як адну з асноўных прапаноў сёння, накіраваць сігнал свайму Прэзідэнту, што мы яго чакаем у Беларусі. У любы зручны час для яго. Лепш зімой. Для таго каб ён убачыў нашу зімовую прыроду. І мы маглі б у час яго візіту канчаткова вызначыць тую дарожную карту або план нашых узаемаадносін. Яшчэ раз падкрэслю: беларускае кіраўніцтва ў гэтым вельмі зацікаўлена», — заявіў Прэзідэнт.

Ён асабліва падкрэсліў важнасць цяперашняй сустрэчы як для Беларусі, так і для Бразіліі.

Бразілія традыцыйна ўвахозіць у топ-10 гандлёвых партнёраў Беларусі. У 2022 годзе тавараабарот склаў больш за $358 млн з дадатным для Беларусі сальда амаль $150 млн. А толькі за студзень-чэрвень бягучага года аб’ём двухбаковага гандлю ўжо склаў $393,4 млн. Асноўнай пазіцыяй беларускага экспарту традыцыйна выступаюць калійныя ўгнаенні.-

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top