Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка робіць рабочую паездку ў Камянецкі раён Брэсцкай вобласці, паведамляе БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы наведае ААТ «Белавежскі», дзе яму даложаць аб ходзе палявых работ як у рэгіёне, так і ў краіне ў цэлым. Размова таксама пойдзе аб сацыяльна-эканамічным развіцці вобласці і раёна.
Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з вырошчваннем розных сельскагаспадарчых культур, развіццём малочнай жывёлагадоўлі і будаўніцтвам малочнатаварных комплексаў.
Раней, у нядзелю, кіраўнік дзяржавы з верталёта ацаніў уборку ўраджаю ў Мінскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцях. А ў чацвер, прымаючы з дакладам віцэ-прэм’ера Леаніда Зайца, Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што гэты тыдзень будзе прысвечаны сельскай гаспадарцы, і правядзе яго кіраўнік дзяржавы на захадзе Беларусі.-