На базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі стартаваў заключны спаборніцкі дзень II Гульняў краін СНД, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Першымі ў сектар для медальных разборак выйшлі юныя кідальнікі кап’я. Далей за ўсіх — на 56,49 м — снарад адправіў прадстаўнік Беларусі Ілья Гушча. Бліжэйшы з праследавацеляў Авазбек Худайбердыеў з Узбекістана ўступіў нашаму спартсмену практычна пяць метраў (51,62 м), бронза дасталася яшчэ аднаму беларусу Аляксею Панамарову, які ў лепшай спробе паказаў рэзультат 50,81 м.
Апошнім відам праграмы на базе РЦАП па лёгкай атлетыцы стане фінал у кіданні дыска ў дзяўчат.