На Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама» завяршыліся спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы на ІІ Гульнях краін СНД, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Заключным відам бегавой праграмы на Гульнях стала змешаная эстафета 4х200 метраў — у склад кожнай каманды ўвайшлі па два юнакі і дзве дзяўчыны. Пераможцаў забегу ў выніку вызначыў фотафініш: прадстаўнікі зборных Беларусі і Расіі перасеклі рысу практычна адначасова, але расійскі бягун зрабіў гэта на долю секунды раней. Такім чынам, беларусы Ніка Пятроўская, Ганна Арлоўская, Багдан Зібраў і Кірыл Яшчук сталі сярэбранымі прызёрамі. Трэці вынік паказаў квартэт з Казахстана.