Сёння беларускія атлеты сталі ўладальнікамі 36 узнагарод II Гульняў краін СНД. Дзесяць з іх — вышэйшай пробы. Цяпер Беларусь мае 50 узнагарод і займае другое месца ў агульнакамандным медальным заліку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Выдатна выступілі беларускія цяжкаатлеты, якія заваявалі тры залатыя медалі. На вышэйшую прыступку п’едэстала падняліся Дзіяна Майсяевіч, Ягор Папоў і Генадзь Лапцеў. Акрамя таго, серабро здабыла Аліна Шчапанава, а бронзавымі прызёрамі сталі Кацярына Якушава і Ілья Жарноўскі.
Зноў парадавалі беларускія грацыі: лідар беларускай зборнай па мастацкай гімнастыцы Аліна Гарнасько заваявала золата, два сярэбраныя медалі і бронзу. Акрамя таго, у групавых практыкаваннях беларуская каманда ўзяла золата і серабро, а Лізавета Зоркіна стала ўладальніцай бронзы.
Цэлы россып узнагарод заваявалі маладыя беларускія лёгкаатлеты. Два залатыя медалі ў актыве бягухі Ганны Арлоўскай, чэмпіёнамі Гульняў таксама сталі Сафія Каралёнак і Ілья Хоміч.
У турніры па кулявой стральбе Іван Казак і Зоя Дасько выйгралі мікст. У спаборніцтвах па пляжным валейболе жаночая каманда Беларусі ўзяла серабро, мужчыны заваявалі бронзу. Чатыры бронзы ў актыве дзюдаістаў Яўгена Морава, Вікторыі Суворавай, Ганны Сітнік і Эміліі Ксенжык.
Цяпер у медальнай скарбонцы зборнай Беларусі 50 узнагарод — 12 залатых, 14 сярэбраных і 24 бронзавыя медалі. Лідзіруе каманда Расіі — 81 (39, 25, 17), на трэцім месцы Узбекістан — 26 (6, 9, 11).
Усе медалі 6 жніўня
Цяжкая атлетыка
Мужчыны
61 кг
1. Генадзь Лапцеў (Беларусь)
2. Тхан До Нгуен (В’етнам)
3. Алег Мусахранаў (Расія).
67 кг
1. Ягор Папоў (Беларусь)
2. Дыербек Рузметаў (Узбекістан)
3. Ішымбек Муратбек (Кыргызстан)
73 кг
1. Сяргей Пятроў (Расія)
2. Дастон Екубаў (Узбекістан)
3. Ілья Жарноўскі (Беларусь)
Жанчыны
59 кг
1. Вольга Це (Расія)
2. Аліна Шчапанава (Беларусь)
3. Нігора Абдулаева (Узбекістан)
64 кг
1. Дзіяна Майсяевіч (Беларусь)
2. Настасся Анзорава (Расія)
3. Кацярына Якушава (Беларусь)
Мастацкая гімнастыка
Індывідуальныя спаборніцтвы
Абруч
1. Арына Аверына (Расія)
2. Лала Крамарэнка (Расія)
3. Аліна Гарнасько (Беларусь)
Мяч
1. Аліна Гарнасько (Беларусь)
2. Лала Крамарэнка (Расія)
3. Лізавета Зоркіна (Беларусь)
Булавы
1. Лала Крамарэнка (Расія)
2. Аліна Гарнасько (Беларусь)
3. Ганна Папова (Расія)
Стужка
1. Лала Крамарэнка (Расія)
2. Ганна Папова (Расія)
3. Аліна Гарнасько (Беларусь)
Групавыя практыкаванні
Пяць мячоў
1. Беларусь
2. Расія
3. Азербайджан
Пяць скакалак
1. Расія
2. Беларусь
3. Азербайджан
Лёгкая атлетыка
Дзяўчаты
Кіданне молата
1. Сафія Каралёнак (Беларусь)
2. Вераніка Шчарбянок (Беларусь)
3. Варвара Іванова (Расія)
60 м
1. Ганна Арлоўская (Беларусь)
2. Паліна Марозава (Расія)
3. Ангеліна Шрубянец (Казахстан)
Спартыўная хадзьба
1. Вікторыя Бабакова (Расія)
2. Ксенія Зіміна (Расія)
3. Надзея Галаўлёва (Беларусь)
300 м
1. Ганна Арлоўская (Беларусь)
2. Вераніка Бахірава (Расія)
3. Дар’я Жыліна (Узбекістан)
Скачкі ў даўжыню
1. Марына Пісарэнка (Расія)
2. Вера Белавусава (Расія)
3. Аліса Іваева (Казахстан)
Юнакі
60 м
1. Мікіта Будкоў (Расія)
2. Багдан Зібраў (Беларусь)
3. Ілья Карэба (Беларусь)
300 м
1. Цімур Фарафулін (Расія)
2. Кірыл Раманаў (Расія)
3. Ягор Берашко (Беларусь)
2000 м
1. Аляксандр Мікрукоў (Расія)
2. Георгій Шумкоў (Расія)
3. Дзмітрый Спаскі (Казахстан)
Спартыўная хадзьба
1. Кірыл Прокін (Расія)
2. Даніла Загароднеў (Расія)
3. Арцём Прыпутневіч (Беларусь)
Штурханне ядра
1. Анатоль Хоміч (Беларусь)
2. Максім Сакалоў (Расія)
3. Дастанбек Абдзімуталаў (Узбекістан)
Скачкі з шастом
1. Андрэй Фядотаў (Расія)
2. Глеб Пілюк (Беларусь)
3. Арсеній Кручанкоў (Беларусь)
Шасцібор’е
1. Расціслаў Швыдкі (Расія)
2. Іван Белавусаў (Беларусь)
3. Ягор Грышчанкоў (Беларусь)
Кіданне молата
1. Максім Херсонцаў (Расія)
2. Мікіта Тараўскі (Беларусь)
3. Ілья Варапаеў (Беларусь)
Кулявая стральба
Мікст. Пісталет
1. Беларусь
2. Расія-1
3. Расія-2
Мікст. Вінтоўка
1. Расія-1
2. Расія-2
3. Расія-3
Пляжны валейбол
Мужчыны
1. Расія-1
2. Расія-2
3. Беларусь
Жанчыны
1. Расія-1
2. Беларусь-1
3. Расія-2
Дзюдо
Мужчыны
73 кг
1. Азамат Аблакулаў (Узбекістан)
2. Абу-Бакр Кантаеў (Расія)
3. Мехці Абасаў (Азербайджан), Рустам Хатхоху (Расія)
81 кг
1. Ахмет Турлуеў (Расія)
2. Астэмір Тэкужаў (Расія)
3. Бехрузбек Рустамбоеў (Узбекістан), Аброр Нурманаў (Узбекістан)
90 кг
1. Хакімжон Махкамаў (Узбекістан)
2. Давуд Намазлы (Азербайджан)
3. Яўген Мораў (Беларусь), Алдыяр Саін (Казахстан)
Звыш 90 кг
1. Уладзімір Дасяк (Расія)
2. Карым Ягафараў (Расія)
3. Аліхан Назымханаў (Казахстан), Элнур Халмумінаў (Узбекістан)
Жанчыны
57 кг
1. Кацярына Жданава (Расія)
2. Махінур Алаберганава (Узбекістан)
3. Нільгюн Рзаева (Азербайджан), Аселахан Аралбаева (Узбекістан)
63 кг
1. Вікторыя Мартыненка (Расія)
2. Нігіна Сапарбаева (Узбекістан)
3. Эмілія Ксенжык (Беларусь), Насіба Нарыманава (Туркменістан)
70 кг
1. Ева Агнівова (Расія)
2. Кіра Арэшнікава (Расія)
3. Ганна Сітнік (Беларусь), Зейнабханум Асадава (Азербайджан)
Звыш 70 кг
1. Валерыя Салавей (Расія)
2. Ксенія Занозіна (Расія)
3. Вікторыя Суворава (Беларусь), Зарына Бабаназарава (Узбекістан)
II Гульні краін СНД праходзяць у Беларусі з 4 па 14 жніўня па 20 відах спорту. У іх прымаюць удзел больш за 2,2 тыс. атлетаў, якія прадстаўляюць больш за 20 дзяржаў. Урачыстая цырымонія закрыцця пройдзе 13 жніўня ў «Мінск-Арэне».-