Close
Курс валют: $ 3.4134 | € 3.5521 | ₽100 3.4374 | 
 Погода в Бешенковичах: 3 °Cпасмурно

На Бешанковіччыне актыўна вядзецца абмалот прысядзібных участкаў

Па інфармацыі старшыні раённага Савета дэпутатаў Генадзя Шведава, сёлета зерневыя і зернебабовыя культуры ў нашым раёне насельніцтва вырошчвае на 981 прысядзібным участку, ці больш як на 220-гектарнай плошчы.

На канец мінулага тыдня ўжо была ўбрана большая палова з іх: 577 участкаў, або больш як 140 га. Поўнасцю збожжавыя абмалочаны ў населеных пунктах Ульскага сельсавета. 99% прысядзібных участкаў было ўбрана ў Бачэйкаўскім сельсавеце, 97% — у Бешанковічах, 92% — у Бешанковіцкім сельсавеце, 89% – у Астровенскім.

Гаспадаркі раёна завяршылі масавую ўборку зерневых. У «малое жніво» актыўна ўключыліся камбайны сельгаспрадпрыемстваў.

Ларыса ПАЎЛОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top