Close
Курс валют: $ 3.4714 | € 3.6432 | ₽100 3.3774 | 
 Погода в Бешенковичах: 3 °Cпасмурно

Паважаныя работнікі, ветэраны нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!

Вы працуеце ў адной з самых важных галін народнай гаспадаркі. Паліўна-энергетычны комплекс забяспечвае энергетычную бяспеку, стварае надзейную базу для паспяховага развіцця эканомікі раёна і краіны, з’яўляецца трывалай асновай сацыяльнай стабільнасці. Сёння ад дзейнасці нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці залежыць бесперабойнасць работы ўсіх галін народнай гаспадаркі і камфортнасць жыцця грамадзян.

Выказваем шчырую ўдзячнасць усім работнікам за высокі прафесіяналізм і адданасць справе. Упэўнены, што і надалей вы сваёй добрасумленнай працай будзеце садзейнічаць умацаванню эканомікі нашага раёна і росту дабрабыту яго жыхароў. Ад усёй душы жадаем вам, вашым сем’ям і блізкім моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, бадзёрасці духу, поспехаў у дасягненні пастаўленых мэтаў, душэўнай раўнавагі і святочнага настрою.

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ,  старшыня раённага Савета дэпутатаў.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top