Шаноўныя работнікі і ветэраны лясной гаспадаркі!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Лясная галіна — вопыт многіх пакаленняў і традыцыі, закладзеныя продкамі, самае вялікае прыроднае багацце, якое мы павінны захаваць, прымножыць і перадаць будучым пакаленням. І гэта адказная задача ляжыць у асноўным на вашых плячах. У лясной гаспадарцы Бешанковіччыны працуюць неабыякавыя да сваёй справы людзі, спецыялісты высокай кваліфікацыі, якія бязмежна любяць прыроду і адказна ставяцца да яе.
Вялікі дзякуй за добрасумленную і нястомную працу, за важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна. Жадаем вам поспехаў ва ўсіх пачынаннях, моцнага здароўя і шчасця, упэўненасці ў заўтрашнім дні!
Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённага савета дэпутатаў.