Close
Курс валют: $ 3.1313 | € 3.3879 | ₽100 3.6551 | 
 Погода в Бешенковичах: 8 °Cпасмурно

«Радзіма наша – Беларусь»: канцэрт у Бешанковiцкiм РЦК

31 кастрычніка ў раённым цэнтры культуры ў рамках Года міру і стварэння прайшоў канцэрт «Радзіма наша – Беларусь».

Бешанковіцкая дзіцячая школа мастацтваў прымае ўдзел у адкрытым абласным конкурсе метадычных распрацовак настаўнікаў ДШМ «Метадычны калейдаскоп» (у намінацыі «Метадычная распрацоўка пазакласнага мерапрыемства»), які пройдзе ў завочнай форме на базе УА «Наваполацкі дзяржаўны музычны каледж» з 1 па 10 лістапада. Таму канцэрт стаў своеасаблівым вынікам калектыўнай працы педагогаў і навучэнцаў школы і прыязна ацэнены гледачамі. Імі былі дзеці з аздараўленчых лагераў школ райцэнтра і іх настаўнікі.

З мэтай фарміравання ў школьнікаў грамадзянскасці і патрыятызму ў зале гучалі беларускія вершы, песні і музыка, а кожны нумар быў прасякнуты любоўю да нашай Радзімы. Удзельнікамі канцэрта былі настаўнікі і навучэнцы школы — ансамбль народных інструментаў, ансамбль віяланчэлістаў, харавая вакальная група, Таццяна Протас і ансамбль мажарэтак «Рытм».

Ларыса Паўлоўская.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top