Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -2 °Cясно

 Шаноўныя работнікі і ветэраны паштовай сувязі! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Паштовая служба ва ўсе часы захоўвала сваю галоўную місію — аб’ядноўваць сяброў і блізкіх, звязваць гарады і рэгіёны, краіны і кантыненты. У якіх бы кутках нашай Радзімы ні знаходзіўся чалавек, у любую пару года і ў любое надвор’е яму даставяць віншавальную паштоўку або важную пасылку. За гэтым стаіць карпатлівая праца калектыву працаўнікоў пошты.

Сёння вы актыўна выкарыстоўваеце сучасныя тэхналогіі, каб новыя паслугі — электронныя, фінансавыя, гандлёвыя і іншыя — былі даступныя як у вялікіх гарадах, так і ў маленькіх населеных пунктах, захоўваеце шматгадовыя паштовыя традыцыі. Вялікі дзякуй вам за высокі прафесіяналізм і адданасць справе, за нястомную энергію і жаданне дарыць бешанкавічанам добры настрой.

Жадаем новых дасягненняў, невычэрпнай энергіі, моцнага здароўя і дабрабыту, рэалізацыі новых праектаў і ідэй. Няхай вам заўсёды спадарожнічае поспех, ніколі не пакідае ўпэўненасць у заўтрашнім дні, а навіны, якія вы прыносіце людзям, будуць толькі радаснымі!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top