Ваша паўсядзённая праца, уклад у духоўнае развіццё роднай зямлі і папулярызацыю нашай культурнай спадчыны заслугоўваюць падзякі. За яркія таленты, майстэрства і творчасць, што дорыце людзям, абуджаючы ў іх душах пачуцці прыгожага, узвышанага. За неабыякавасць да мінулага, сучаснасці і будучыні нашага раёна.
Вы ствараеце свята і добры настрой, робіце жыццё гарманічным і яркім, а надзённыя праблемы пераадольнымі. На бешанковіцкай зямлі жывуць і працуюць таленавітыя людзі. Нашых дарослых і маленькіх артыстаў ведаюць далёка за межамі раёна, яны прымаюць удзел і займаюць прызавыя месцы ў конкурсах і фестывалях рознага ўзроўню.
Дарагія сябры! Жадаем вам натхнення, новых поспехаў, каб творчасць і энергія былі невычэрпнымі, а дзейнасць прыносіла задавальненне людзям і вам самім! Моцнага здароўя і шчасця, дабрабыту вам і вашым блізкім!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.