Паважаныя працаўнікі вёскі, работнікі і ветэраны аграпрамысловага комплексу Бешанковіцкага раёна!
Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК і раённымі «Дажынкамі»!
Сельская гаспадарка для Бешанковіцкага раёна не толькі галіна эканомікі — гэта жыццёвы ўклад большасці яго жыхароў. Ад поспехаў аграрыяў і работнікаў перапрацоўчай прамысловасці шмат у чым залежаць дынамічнае развіццё раёна, дабрабыт нашых землякоў.
Дзякуем вам за працу, высокі прафесіяналізм, любоў і адданасць свайму абавязку. Асаблівыя словы падзякі і віншаванні выказваем ветэранам працы, якія захавалі вернасць сваёй прафесіі, уклалі шмат сіл у развіццё аграрнай галіны і перадаюць свае веды і вопыт маладому пакаленню.
Жадаем усім добрага здароўя, шчасця і дабрабыту! Нізкі паклон за вашу працу!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.