Шаноўныя жыхары Бешанковіччыны каталіцкага веравызнання!
Сардэчна віншуем вас, вашых родных і блізкіх з Божым Нараджэннем! Яно насычае жыццё непагасным святлом веры, раскрывае душы насустрач вечным каштоўнасцям дабра і міласэрнасці, што і сёння дапамагаюць захоўваць мір у грамадстве, выхоўваць маладое пакаленне сапраўднымі патрыётамі, паважаць сям’ю.
Скрозь тысячагоддзі гэта вялікае свята нясе з сабой трыумф святла і надзеі, з’яўляецца невычэрпнай крыніцай духоўнай радасці і творчых сіл, уваходзіць у кожны дом і заклікае людзей да высакародных учынкаў. Беражлівае захаванне яго традыцый працягвае нябачную сувязь пакаленняў.
Шчыра жадаем усім, каб цеплыня святой ночы падарыла вам узаемаразуменне з блізкімі, прынесла згоду і любоў у сем’і. Няхай глыбокі сэнс вялікай урачыстасці спадарожнічае ўсім вашым добрым справам і пачынанням! Моцнага здароўя, міру і дабрабыту, шчасця і здзяйснення жаданняў!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.