Шаноўныя работнікі прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Бешанковіцкім раёне, ветэраны працы!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Страхаванне — адзін з надзейных і неабходных элементаў сучаснай эка- номікі і сацыяльнай палітыкі, гарантыя дапамогі і надзейная апора ў любой непрадбачанай сітуацыі. Ваша праца дапамагае людзям здабыць спакой і ўпэўненасць у заўтрашнім дні, не заставацца сам-насам з цяжкасцямі.
Вялікі дзякуй за добрасумленны падыход да справы, уважлівыя адносіны да людзей і гатоўнасць прыйсці на дапамогу. Захоўваючы традыцыі і ўвесь час развіваючыся, вы годна выконваеце сваю місію — задавальняць патрэбнасці грамадзян і арганізацый у абароне дабрабыту шляхам прадастаўлення якасных і даступных паслуг страхавання. Упэўнены, што ваша імкненне да дасканаласці і багаты вопыт дазволяць і надалей падтрымліваць высокія стандарты страхавога сэрвісу, захоўваць давер кліентаў, а значыць, і высокую рэпутацыю кампаніі. Жадаем усім вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.