Паважаныя работнікі банкаўскай і фінансавай сфер раёна, ветэраны працы!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём банкаўскіх і фінансавых работнікаў!
Гэта свята яшчэ раз пацвярджае важную ролю банкаўскай і фінансавай сістэм, іх важкі ўклад у развіццё эканомікі рэгіёну. Ад вашай зладжанай работы залежыць сацыяльна-эканамічная стабільнасць прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна. Няхай ваш прафесіяналізм, добрасумленная праца, назапашаны вопыт і адказнае стаўленне да справы спрыяюць паспяховаму дасягненню пастаўленых мэт на карысць жыхароў Бешанковіцкага раёна і нашай Беларусі.
Сардэчна жадаем вам моцнага здароўя, мірнага неба над галавой, сямейнага дабрабыту, стабільнасці, выканання жаданняў, надзейных дзелавых партнёраў і новых прафесійных поспехаў!
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.