Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: 0 °Cпасмурно

Руководство Бешенковичского района поздравляет земляков с Днем защитников Отечества и Вооружённых Сил Республики Беларусь

Паважаныя землякі, ветэраны і ваеннаслужачыя беларускай арміі!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Гэты дзень — асаблівая дата ў календары. Мы аддаём даніну павагі тым, хто стаіць на варце мірнага жыцця, ушаноўваем усіх, хто выконваў раней і выконвае сёння свой грамадзянскі абавязак у арміі, для каго ваенная служба стала прызваннем і лёсам. У гэты дзень мы аддаём даніну павагі воінам, якія навекі ўпісалі гераічныя старонкі ў нашу гісторыю. Мы ганарымся нашымі землякамі, якія цаной свайго жыцця адстаялі мір на нашай зямлі. Ушаноўваем тых, хто самааддана служыць Айчыне, хто сёння ва ўмовах новых глабальных пагроз бярэ на сябе адказнасць за спакой і парадак на роднай зямлі. Гэта свята сапраўдных мужчын, якія і ў мірным жыцці кожны дзень абараняюць ад усіх нягод свае дом, сям’ю, дзяцей.

Дарагія сябры, жадаем вам сілы і мужнасці, рашучасці, удачы і поспеху! Няхай жыццё будзе шчаслівым, здароўе моцным, энергія невычэрпнай, а кожны дзень — светлым і радасным!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top