Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна!
Прыміце віншаванні з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!
У агульнай гісторыі дзвюх краін ёсць нямала слаўных дат, але гэтае свята мае асаблівае значэнне. Яно нагадвае нам аб агульных дасягненнях і здзяйсненнях нашых продкаў, іх нязменнай салідарнасці ў самыя цяжкія часы, увасабляе ў сабе імкненне беларусаў і расіян працягваць слаўныя традыцыі сваіх дзядоў і бацькоў жыць у міры і згодзе на карысць цяперашняга і будучых пакаленняў.
З шэрагам рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі наш раён звязваюць дамовы аб пабрацімскіх адносінах. Сумесныя праграмы і праекты, адзіныя духоўныя і культурныя каштоўнасці складаюць надзейную аснову для далейшага ўмацавання партнёрства і развіцця.
Жадаем жыхарам Бешанковіцкага раёна, расійскім сябрам і партнёрам поспехаў у стваральнай працы, здароўя, шчасця і дабрабыту!
Галіна Унуковіч,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь Шведаў,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.