Close
Курс валют: $ 3.4007 | € 3.5895 | ₽100 3.3954 | 
 Погода в Бешенковичах: 0 °Cпасмурно

Ряд мероприятий ко Дню единения народов Беларуси и России подготовили библиотекари Бешенковичского района

Шэраг мерапрыемстваў да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі падрыхтавалі бібліятэкары Бешанковіцкага раёна. Паводле інфармацыі загадчыцы аддзела бібліятэчнага маркетынгу Таццяны Мароз, яны пройдуць практычна ва ўсіх філіялах дзяржаўнай установы культуры «Бешанковіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма».
Вечар гісторыі «І ў горы, і ў радасці разам», напрыклад, падрыхтаваў філіял «Вярхоўская сельская бібліятэка», пазнавальную гадзіну «Беларусь і Расія — агульнасць гістарычных лёсаў» — філіял «Палітаддзельская сельская бібліятэка», інфармхвілінку «Адзіная воля брацкіх народаў» — філіял «Сініцкая сельская бібліятэка».
Дружбе нашых народаў, нашай ­адзінай гісторыі будуць прысвечаны патрыятычны час «Разам — ­значыць разам!» у цэнтральнай раённай бібліятэцы, агляд выставы «Беларусь і Расія: агульная гісторыя, агульны лёс» — у Астроўне, гістарычны экскурс «У адзінстве і супрацоўніцтве мы бачым сваю будучыню» — у Драздах, інфармацыйная гадзіна «Беларусь — Расія: непарушнае братэрства» — у Ржаўцы, пазнавальная гадзіна «Сяброўства і згода на ўсе часы» — у Бачэйкаве.
У Сокараве пройдзе вечар гісторыі «Мы — браты-славяне», а ў бібліятэцы Улы для сваіх чытачоў правядуць экскурс «Сяброўства без межаў і адлегласцей».
Ларыса ПАЎЛОЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top