Close
Курс валют: $ 3.415 | € 3.5911 | ₽100 3.3927 | 
 Погода в Бешенковичах: -3 °Cнебольшая облачность

Руководство Бешенковичского района поздравляет жителей и гостей с Днём семьи

Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём сям’і!

Дзень сям’і — адно з самых цёплых і светлых святаў. Бо яно сагрэта цяплом блізкіх кожнаму ад нараджэння людзей, хатняй утульнасцю, непаўторным святлом вачэй нашых бацькоў і іх любоўю.

Сям’я — аснова любой дзяржавы, фактар стабільнасці і развіцця грамадства. Яна фарміруе светапогляд чалавека, вызначае яго жыццёвыя каштоўнасці, захоўвае традыцыі продкаў.
Выказваем удзячнасць мужам і жонкам, якія пранеслі сваю любоў і вернасць праз дзясяткі гадоў, сталі прыкладам для сваіх родных, заслужылі павагу калег і землякоў. Асаблівыя словы падзякі — шматдзетным сем’ям, сем’ям з прыёмнымі дзецьмі за шчодрасць душы, ­бацькоўскую працу, цярпенне і клопат. А маладым сем’ям ад усёй душы жадаем мацаваць і прымнажаць сямейныя традыцыі, гадаваць і выхоўваць дзяцей – нашу будучыню.

Дарагія землякі, няхай ніякія вятры не ­змогуць пагасіць полымя вашага хатняга ачага, няхай сапраўдныя любоў і цяпло, якія ­дорыць толькі сям’я, суправаджаюць вас ўсё ваша жыццё!

Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top