Close
Курс валют: $ 3.4007 | € 3.5895 | ₽100 3.3954 | 
 Погода в Бешенковичах: 2 °Cпасмурно

Обращение руководства района по случаю Дня освобождения Бешенковиччины от немецко-фашистских захватчиков

Шаноўныя жыхары і госці Бешанковіччыны, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы!

80 гадоў жыхары Бешанковіцкага раёна жывуць пад мірным небам. Дзякуючы патрыятызму і найвялікшай мужнасці савецкіх людзей 26 чэрвеня 1944 года на Бешанковіччыну прыйшоў доўгачаканы мір, абаронцы Айчыны вызвалілі нашу зямлю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Для кожнага земляка гэты дзень — асаблівая дата, што злучае ўсё: слёзы смутку і радасці, боль і страты. 26 чэрвеня для нас заўсёды будзе сімвалам доблесці і славы, пачатку вяртання да мірнага, свабоднага і стваральнага жыцця.

Нізкі паклон героям, шчырая, бясконцая ўдзячнасць за ратны і працоўны подзвіг, за тое, што адрадзілі з руін малую радзіму! Сёння агульнымі намаганнямі працаўнікоў раёна забяспечваецца паступальнае развіццё эканомікі, сацыяльнай, іншых сфер дзейнасці. Гэта самы яскравы доказ таго, што наша сіла ў адзінстве і ў адданасці сваёй краіне.

Дарагія сябры! Жадаем вам моцнага здароўя і дабрабыту ў сем’ях, плённых поспехаў у працы ў імя будучых пакаленняў і працвітання роднай Беларусі!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top