Close
Курс валют: $ 3.1284 | € 3.3791 | ₽100 3.661 | 
 Погода в Бешенковичах: 7 °Cясно

Праздник деревни отметили в Долосцах

Вёска Далосцы — мае карані,
Дарагі, любы для сэрца куточак.
Дзядулі, бабулі калісьці жылі,
Дзяцей гадавалі ў калысцы…

Хачу вам нагадаць пра вёску Далосцы, што ­знаходзіцца ў жывапісным куточку Бачэйкаўскага сельсавета. Гавораць, што вёскі ў заняпадзе, што яны знікаюць. Але я хачу ўпэўніць у процілеглым. Дзякуючы таму, што пакуль жывуць на вёсцы такія працавітыя, напоўненыя любоўю да родных мясцін людзі, як даласчане, а таксама ўвазе з боку ўлады, то невялікім сельскім населеным пунктам жыць і, нават, святкаваць святы разам, шчыра, весела, прыгожа. Так, як у чэрвені адзначылі свята вёскі Далосцы.

На мерапрыемстве прысутнічалі старшыня Бачэйкаўскага сельвыканкама Г. В. Шчука, дэпутат Бешанковіцкага раённага Савета дэпутатаў па Бачэйкаўскай выбарчай акрузе №23, старшыня раённага грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Н. М. Апанасёнак, майстар УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік» У. У. Алейнік, інспектар па кадрам ДП «Бешанковіцкае ПМС» К. М. Аскера.

Разнастайнасць канцэртнай праграмы, якую прапанавалі акампаніатар Будзілаўскага сельскага Дома культуры У. В. Голубеў, народны фальклорны калектыў «Крыніца» Бачэйкаўскага сельскага Дома культуры, школьнікі Бачэйкаўскай сярэдняй школы, зачаравала ўсіх, узняла настрой, падарыла хвіліны радасці і шчасця і нават пусціла ў скокі. Удзел у свяце прымалі таксама доўгажыхары — Ф. І. Чачанец і В. Ц. Галавешка, якім госці адрасавалі нямала цёплых слоў. Дзякуючы дэпутатам раённага Савета дэпутатаў С. А. Шчупячонку, Н. М. Апанасёнак, І. Г. Сліўцу, Бачэйкаўскаму сельвыканкаму, кожны атрымаў падарунак на памяць пра гэта цудоўнае мерапрыемства.

Са святам, вёска! Няхай у міры і шчасці жывуць твае жыхары!

Марына Протас, жыхарка аг. Бачэйкава.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Leave a comment
scroll to top