Close
Курс валют: $ 3.4007 | € 3.5895 | ₽100 3.3954 | 
 Погода в Бешенковичах: 1 °Cпасмурно

Руководство Бешенковичского района поздравляет работников и ветеранов прокуратуры с профессиональным праздником

Паважаныя работнікі і ветэраны пракуратуры Бешанковіцкага раёна!

Віншуем вас з прафесійным святам — Днём работнікаў пракуратуры!

Ваша нялёгкая праца звязана з высокай адказнасцю, заслужана выклікае ўдзячнасць і павагу ў грамадстве, і да яе прад’яўляюцца асаблівыя патрабаванні.

Органы пракуратуры займаюць важнейшае месца ў праваахоўнай сістэме дзяржавы, з’яўляюцца гарантам парадку і законнасці ў краіне. Ад вашай дзейнасці залежаць вера людзей у сілу закона, павага да яго нормаў, вырашэнне многіх задач, накіраваных на ўмацаванне асноў прававога грамадства, і фарміраванне адказнага заканадаўчага поля.

Выказваем шчырую ўдзячнасць за працу як работнікам пракуратуры, так і ветэранам службы, якія ўнеслі дастойны ўклад ва ўмацаванне законнасці і правапарадку ў раёне, перадалі свой багаты вопыт цяперашнім пакаленням.

Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, усяго самага найлепшага вам і вашым сем’ям!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

0 Comments
scroll to top