Шаноўныя меліяратары, ветэраны працы!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Меліярацыя мае важную ролю ў павышэнні ўрадлівасці глебы, забеспячэнні воднымі рэсурсамі і стварэнні спрыяльных умоў для развіцця сельскай гаспадаркі. Вашы прафесіяналізм, адданасць справе ствараюць аснову для падтрымання экалагічнага балансу ў рэгіёне, парадку на зямлі, садзейнічаюць рацыянальнаму выкарыстанню зямельнага фонду, паляпшэнню якасці жыцця, забяспечваюць харчовую бяспеку краіны.
Ваша праца заслугоўвае бязмернай удзячнасці і павагі. Асаблівыя словы падзякі — ветэранам-меліяратарам, якія стаялі ля вытокаў стварэння галіны, дзесяцігоддзямі аддавалі меліярацыі свой талент і душу, назапашвалі перадавы вопыт гаспадарання і распаўсюджвалі яго сярод моладзі, што яшчэ ў самым пачатку прафесійнага шляху і будзе па ўзоры старэйшых калег працягваць летапіс роднага краю.
Дарагія сябры, жадаем вам невычэрпнага натхнення, энтузіязму і новых поспехаў у гэтай нялёгкай, але вельмі важнай справе. Няхай ваша энергія поўніцца, а дасягненні заўсёды будуць натхняць іншых. Моцнага здароўя, бадзёрасці духу, сямейнага дабрабыту вам і вашым родным!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.